Почему Юрка, я так и не понял - типа, псевдоним такой? :))
"Апошнім па часе з апублікаваных планаў Аршанскай бітвы можна назваць план расійскага гісторыка Аляксея Лобіна, змешчаны ў выдадзенай у 2011 годзе манаграфіі «Битва под Оршей 8 сентября 1514 года». Лобін — першы з гісторыкаў расійскай школы, які адмовіўся ад традыцыйнага для расійскай гістарыяграфіі плана размяшчэння бітвы на беразе Крапіўны. Некалькі змяніўшы вось размяшчэння войскаў, Лобін насамрэч далучыўся да вядомага нам погляду на лакалізацыю Аршанскай бітвы польскіх даследчыкаў.
Праблема палягае ў тым, што ні Лобін, ні іншыя даследчыкі хоць польскай, хоць расійскай школы не праводзілі адмысловых палявых доследаў на мяркуемым месцы бітвы, не рабілі прывязкі баталіі да тапаграфічных асаблівасцяў мясцовасці, не вывучалі мясцовую мікратапаніміку і не праводзілі апытанняў старажылаў сярод навакольнага насельніцтва на прадмет наяўнасці ці адсутнасці тут нейкіх даўніх міфаў і паданняў, а таксама знаходак, якія маглі б даць пэўныя падказкі даследаванням. Для параўнання: у 1960-х гадах дзеля лакалізацыі месца Лядовага пабоішча 1242 года комплексная экспедыцыя ў складзе гісторыкаў, археолагаў, тапографаў, тапанімістаў і вадалазаў-аквалангістаў працавала тры (!) палявыя сезоны".
Типа, Лешка Лобин должен сам с металлоискателем ходить по полю и проводить раскопки?
"Аднак няма фундаментальных работ па нашай тэме і ў палякаў, і ў літоўцаў. Хаця не выключана, што нешта грунтоўнае яшчэ з’явіцца. Адзіная праца такога ўзроўню на сёння — гэта ўжо згаданая манаграфія расійскага даследчыка Аляксея Лобіна, таму больш падрабязна спынімся на ёй.
Аўтар у значнай ступені ўзняў якраз тую дакументальна-архіўную базу падзеі, якую амаль не краналі гісторыкі. Абапіраючыся ў асноўным на гэты корпус архіўных дакументаў, а не на наратыўныя крыніцы, Лобін падвяргае крытычнаму аналізу высновы сваіх папярэднікаў. Паводле сваіх падлікаў, ён у разы змяншае лічбы войскаў, якія ўдзельнічалі ў кампаніі 1514-га і ў самой бітве. Паводле Лобіна, пад Оршай у Астрожскага пад рукой было да 13 тысяч воінаў, у маскоўскіх ваяводаў Чалядніна і Булгакава-Голіцы — 11–14 тысяч воінаў. Лічбы 30 тысяч (у Астрожскага) і 80 тысяч (у масквіцян) Лобін прыпісвае выключна «ягелонскай прапагандзе» канцылярыі вялікага князя літоўскага.
Аб стратах маскоўскага боку Лобін у манаграфіі нічога прама не гаворыць, палонных жа дзяцей баярскіх вызначае ў некалькі сотняў. Пазней, ужо пасля публікацыі сваёй працы, Лобін у адным інтэрв’ю СМІ, спасылаючыся на дакумент з таемнага кенігсбергскага архіва прускіх магістраў, гаворыць аб 2 000 забітых у Аршанскай бітве масквіцянах. «І гэта многа», — дадае ён у заключэнне. Здаецца, без іроніі.
Высновы расійскі даследчык робіць такія: чыста тактычная перамога пад Оршай не дала літоўскаму боку вырашальнай перавагі ў вайне 1512–1522 гадоў, не змяніла балансу сіл бакоў, Смаленск застаўся ў руках Масквы, а ініцыятыва ў вайне па-ранейшаму засталася ў вялікага князя маскоўскага.
Праца грунтоўная, але, на жаль, таксама не свабодная ад палітычнай заангажаванасці. З якой, можна не сумнявацца, нашы прыдворныя апалагеты заходнерусізму паспрабуюць выцягнуць кан’юнктурны козыр. Але ж гэта была не апошняя бітва пад Оршай".
Ну а про битву под Улой 1564 автор просто жжет.